Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо ў Беларусі



Адлітая ва Украіне скульптура аўтарства Геніка Лойкі стане першым у сучаснай Беларусі помнікам Тадэвушу Касцюшку. Яна днямі мінула беларуска-украінскую мяжу. 

Пра гэта абвясціў Глеб Лабадзенка:

– Я думаю, што гэта будзе самы прыгожы помнік Тадэвушу Касцюшку ў свеце. Ён ужо ў Менску. Ён бесперашкодна прайшоў мяжу. Міністэрства культуры прызнала яго культурнай каштоўнасцю. І гэта цікавая лазейка ў законе. Каб прывезці помнік з Украіны ў Беларусь на мяжы трэба было б заплаціць пошліну. І паколькі гэта бронзавы помнік і важыць некалькі соцень кіаграмаў, мы б заплацілі прыблізна 3-4 тысячы даляраў. А калі помнік прызнаны культурнай каштоўнасцю, то ён вызваляецца ад гэтых плацяжоў.

Ініцыятар устаноўкі помніка – Глеб Лабадзенка, папярэдзіў, што ўсталяванне скульптуры на Радзіме Тадэвуша Касцюшкі з-за мінусавых тэмператур варта чакаць не раней, чым на пачатку сакавіка. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.