Масавая гібель рыбы ў Хойніцкім раёне



Супрацоўнікі Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету зафіксавалі факт масавай гібелі рыбы ў сажалцы, размешчанай паблізу жывёлагадоўчай фермы, паведамляе тэлеканал «Мазыр». Усплыла амаль 6 тысяч карасёў. Кошт рыбы і шкода, наробленая навакольнаму асяроддзю, у суме склалі амаль 150 тысяч беларускіх рублёў.

На сажалцы, размешчанай паблізу малочнатаварнай фермы ў Хойніцкім раёне, ўсплылі 6 тысяч карасёў. Інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету лічаць, што прычына гібелі ў тым, што водны аб’ект быў забруджаны сельгаспрадпрыемствам. Узяты пробы вады. На дадзены момант праверку праводзяць праваахоўныя органы.