У Беластоку з’явіўся банкамат для крыптавалют
У Беластоку ўжо ёсць банкамат для зняцця крыптавалют. Гэта першы банкамат для крыптавалют у Беластоку і Падляшскім ваяводстве, піша bialystok.naszemiasto.pl.
— Можна ўнесці злотыя, даляры ці еўра, а ўзамен атрымаць біткоіны, лайткоіны, а таксама эфірыумы, — распавёў Матэуш Баровік, фірма якога ўсталявала банкамат.
Біткоін – гэта крыптавалюта і сусветная сістэма плацяжу. Гэта першая дэцэнтралізаваная электронная валюта. Сетка біткоін працуе па прынцыпе peer to peer — транзакцыі здзяйсняюцца беспасрэдна паміж спажыўцамі.