«Бежанцы» ўзнагароджаны на кінафэстывалі ў Дняпры
Фільм рэжысёра Юрыя Каліна «Бежанцы 1915-1922» быў прызнаны лепшым гістарычным дакументальным фільмам на IX Міжнародным кінафестывалі ў Дняпры ва Украіне.
У конкурсе бралі ўдзел 16 дакументальных фільмаў з 8 краін. «Бежанцы» былі адзіным фільмам з Польшчы.
Гэта пятая ўзнагарода «Бежанцаў 1915-1922».