Справа 1936-39 г. “Як чэкісты пісалі даносы адзін на аднаго”



У трыццатыя гады даносы пісаліся масава. Дзеткі зацята страчылі ў НКВД да бацькоў, студэнты – на выкладчыкаў, рабочыя – на інжынераў, літаратурныя крытыкі – на паэтаў. Нават зэкі ў калымскіх лагерах – и тыя лаўчыліся пісаць даносы на вертухаяў.

Эпідэмія данасіцельства стала надзвычай заразнай і, натуральна, дакацілася і да саміх “органаў”. У архівах былога КГБ захавалася цэлая калекцыя даносаў, якія адны чэкісты пісалі на другіх.

* * *

НКВД толькі вонкава падаваўся арганізацыяй аднадумцаў, якіх яднала “пякучая нянавісць да ворагаў сацыялістычнага будаўніцтва”. Насамрэч НКВД быў змяіным кублом, падзеленым на кланы. У тым жа НКВД БССР трыццатых былі “яўрэйскі клан”, “расейскі клан”, “каўказскі клан”, “клан чэкістаў-дзяржынцаў”… Усе гэтыя кланы таемна варажавалі адзін з адным і, пры магчымасці, гадзілі канкурэнтам усімі законнымі і незаконнымі метадамі.

Пры гэтым чэкісты не грэбвалі пісаць даносы на калег нават па анекдатычнай драбязе…

17 мая сего года на квартире Белохонова Антона Васильевича, проживающего по Петропавловской пл. д. 6 кв 2., собрались его приятели – Моисеенко Иван Остапович (…) и его брат, Моисеенко Андрей Остапович (…)

На этой квартире собравшиеся выпили, потом пошли в пивную пить пиво, после чего, возвращаясь обратно домой, один из братьев Моисеенко помочился. Это было замечено ночным сторожем Биликом, который при помощи милиции проверил документы у этих лиц.

По донесению милиционера т. Гаврилюк видно, что один из братьев Моисеенко предьявил документы за подписью Попова.

Зам. нач. оперативного отдела УГБ НКВД СССР

Капитан государственной безопасности Амиров

Прычыны, якія змусілі чэкіста Амірава так пільна адсочваць паводзіны чэкіста Белахонава, а таксама яго сваякоў і знаёмых, застаюцца невядомымі. Але вядома іншае: падобныя “сігналы” ўсярэдзіне НКВД акуратна падшываліся ў адмысловыя тэчкі і, у разе чарговай чысткі апарата Дзяржбяспекі набывалі моц абвінавачвання.

Як і даносы на чэкісцкіх сваякоў…

Командиру 4-го дивизиона ЦШ НКВД СССР

Через начальника 21-й группы т. Шведова

Слушателя 21 группы Рыбцова Г. А.

Рапорт

(…) в марте месяце я получил квартиру в доме НКВД из одной комнаты (…) в этой квартире вторую комнату занимает гр. Мазуренко – сестра работника НКВД СССР (…)

Мазуренко была разведенная и ежедневно устраивала гульбища, которые продолжались до 2-3 часов ночи, чем не давала покоя моей семье.

(…) Мазуренко всячески старалась придраться к моей семье, чем форменным образом терроризировала последнюю. Дважды в беспричинных скандалах избила мою жену. Побила примус и посуду мою, находящуюся на кухне (…)

Брат Мазуренко работает опер. Комиссаром у тов. Балицкого * (…)

———

* Баліцкі У. А. – наркам НКВД УССР, былы начальнік гомельскай ЧК

Характэрна, што вышэйшыя чыны НКВД ставіліся да падначаленых, не раўнуючы, як феадалы да прыгонных. Незадаволенасць апошніх дбайна фіксавалася тымі ж даносамі…

ВЫПИСКА ИЗ АГЕНТДОНЕСЕНИЯ

от 23 июля 1936 г.

Шофер гаража НКВД Старков проявляет нездоровые настроения.

В беседе он жаловался на то, что к шоферам гаража НКВД отношение со стороны Нач. отделов НКВД нелюдское. Он привел следующий пример: свой профотпуск в 1935 году он использовал для подработки и работал шофером в каком-то учреждении, кажется, в учебном заведении, где к нему относились по-человечески и к чему он не привык у нас.

Руководители этого учреждения вежливо обращались, называли его по имени и отчеству, здоровались за руку, а у нас к шоферам относятся грубо. Начальник садится в автомобиль молча, а выходя из машины хлопает дверцей, уйдет и не сказав ждать его или не ждать.

(…)

Шофер Ляшкевич лично не высказывает своих недовольств, но приводит настроения шофера Старкова одобрительно к ним относясь, передавая их с полным сочувствием.

Инспектор ОУ НКВД Канин

Але ж скаргі на нялюдскае стаўленне чэкісцкага начальства да шафёраў, сакратар-машыністак і кухараў – нішто ў параўнанні з палітычнымі даносамі ўсярэдзіне НКВД…

Почему Кардаш, сотрудник НКВД УССР, написавший в Москву антипартийное письмо относительно следствия по делу харьковских троцкистов, остается членом КП(б)У и назначен начальником отдела Дортранса, т. е. получил повышение.

Этот Кардаш имел дела с расстрелянным Тыкочинским по делу Киевского ХОЗО исполкома. Спросите т. Агранова, кто такой жулик Кардаш.

Асаблівай увагі заслугоўваюць даносы адных следчых на іншых, у якіх першыя вінавацяць калегаў у недастататковай старанасці і нават у спагадзе да ворагаў народа.

ВЫПИСКА ИЗ АГЕНТДОНЕСЕНИЯ

от 21 сентября 1937 г.

(…)

Сотрудник НКВД Артамонов допускает нездоровые проявления.

Во время допросов врагов, арестованных по делу «троцкистского центра», он проявляет излишнюю мягкость. Вместо того, чтобы сразу заставить их признать вражескую сущность, Артамонов ведет (…) ненужные разговоры, которые не касаются сути поставленных вопросов.

Так, например, допрос Левченко длился почти четыре часа, хотя на Левченко есть изоблачающий материал от арестованных. К тому же, согласно сообщениям внутрикамерной агентуры, Левченко чувствует себя сломленным и согласен дать признательные показания не только на себя, но и на членов «троцкистского центра», с которыми его связывают дружеские и родственные отношения (…)

Сотрудник НКВД Артемов считает такое поведения Артамонова подозрительным. Не исключается, что Артамонов сознательно тормозит следствие с преступными целями.

(…)

Инспектор ОУ НКВД Канин

Агентурныя паведамленні, якія адныя супрацоўнікі НКВД пісалі на ішных, не ўратавалі іх ад рэпрэсій; архівы былога КГБ даюць мажлівасць прасачыць лёсы чэкістаў-даносчыкаў.

Капітан Дзяржбяспекі Марк Аміраў-Піеўскі быў арыштаваны ў 1937 годзе, у камеры спрабаваў знясілецца. У 1939 годзе быў расстраляны.

Сержант Дзяржбяспекі Рыбцоў быў арыштаваны ў 1938 годзе і атрымаў дзесяць гадоў лагероў.

Капітан Дзяржбяспекі Абрам Грынфельд-Кардаш быў расстраляны па даносу капітана Зіновія Кацнэльсона, але неўзабаве Кацнэльсон таксама быў арыштаваны як “удзельнік фашысцкай змовы ў НКВД” і атрымаў доўгі лагерны тэрмін.

Лейтэнант Дзяржбяспекі Арцёмаў быў арыштаваны ў 1939 годзе і праз тры месяцы быў расстраляны.

Цікавая акалічнасць: у справах арыштаваных і расстраляных чэкістаў-даносчыкаў таксама фігуруюць даносы, напісаныя “пільнымі супрацоўнікамі НКВД”…

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра вярбоўку агентуры ў КГБ, а таксама пра рэзідэнтуру Дзяржбяспекі ўсярэдзіне СССР.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, вопіс 1, адзінка захавання 408-412