Алімпіяда-2024 у Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня



Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта зацвердзіў даты, у якія будуць праходзіць Алімпіяда і Паралімпіяда 2024 года ў Парыжы, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міжнароднага паралімпійскага камітэта.

Алімпіяда-2024 адбудзецца з 26 ліпеня па 11 жніўня, Паралімпіяда – з 28 жніўня па 8 верасня.

„Алімпіяда і Паралімпіяда ў Парыжы пройдуць на тыдзень раней, чым было запланавана. Гэтыя змяненні звязаны з жаданнем МАК і МПК садзейнічаць арганізацыі спаборніцтваў і стварыць найлепшыя ўмовы для Паралімпіяды, першая частка якіх прыпадзе на перыяд школьных канікулаў”, – адзначаецца ў паведамленні.

belta.by