Ва Украіне лютуе адзёр
Колькасць хворых дасягнула крытычнага ўзроўню – ужо больш за тры з паловай тысяч чалавек, у асноўным дзеці. Вядома пра два смяротныя выпадкі. Пры гэтым па прагнозах лекараў, пік эпідэміі яшчэ наперадзе, перадае ont.by.
У сакавіку колькасць хворых можа перавысіць 40 тысяч. У краіне ўжо не засталося ніводнага рэгіёну, дзе б не быў зарэгістраваны выпадак захворвання. Асаблівасць адзёру такая, што ён вельмі заразны. Не ратуе нават вакцына. Медыкі спадзяюцца, што спыніць эпідэмію лета, таму што вірус баіцца ультрафіялету.