МЗС Польшчы выдзеліць «Белсату» 4,8 млн еўра



Міністэрства ўжо правяло перамовы з кіраўніком тэлеканала Агнешкай Рамашэўскай-Гузы пра «далейшае супрацоўніцтва».

У бюджэце Польшчы на 2018 год запланавана 20 млн злотых (каля 4,8 млн еўра) для спадарожнікавага тэлеканала на беларускай мове «Белсат». Пра гэта ў аўторак 6 лютага паінфармаваў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марэк Магероўскі. Ён дадаў, што міністэрства ўжо правяло перамовы з кіраўніком тэлеканала Агнешкай Рамашэўскай-Гузы пра «далейшае супрацоўніцтва».

Нагадаем, у 2017 годзе Міністэрства замежных спраў скараціла бюджэт тэлеканала з 17 млн злотых да 5,6 млн злотых. Затым закончылася дамова, у адпаведнасці з якой МЗС выдзяляла сродкі кожны год. Тады Агнешка Рамашэўская-Гузы выяўляла засцярогі, што тэлеканал можа апынуцца пад пагрозай ліквідацыі.

У верасні мінулага года Камісія па замежных справах Сейму звярнулася да польскага ўрада з прапановай павялічыць сродкі з бюджэту Міністэрства замежных спраў на дапамогу ў мэтах развіцця на 63 млн эўра (з 117 да 180 млн злотых), у тым ліку праектаў у краінах Усходняга партнёрства.

У аўторак на пасяджэнні камісіі Марэк Магероўскі паведаміў, што па розных прычынах «немагчыма было дасягнуць суму, пра якую казаў камітэт па замежных справах». Аднак ён адзначыў, што ў прынятым бюджэце на 2018 год на гэтыя мэты «запланавана 137 млн злотых (30 млн еўра), з якіх 20 млн злотых (4,4 млн еўра), што вельмі важна, для тэлеканала «Белсат».

«Як вы ведаеце, былі шматлікія рознагалоссі адносна фінансавання гэтага тэлеканала, якое, аднак, з’яўляецца вельмі важным для нашых інтарэсаў за ўсходняй мяжой», – дадаў Марэк Магероўскі.

Польскае Радыё