«Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» у беларускім перакладзе
У Менску выдавецтва «Галіяфы» правяло прэзентацыю беларускага перакладу кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» польскага літаратара Славаміра Копера.
Гаворыць аўтар:
– Мы глядзім на гісторыю Другой Рэчы Паспалітай як на нешта вялікае, таму што такога, каб пасля 150 гадоў няволі адрадзілася дзяржава, яшчэ не было ў гісторыі. Шмат пісалася пра палітычныя падзеі гэтага часу, але нічога не гаварылася пра прыватнае жыццё гэтых людзей. Я лічу, што калі адарваць палітыку ад грамадска-палітычнага жыцця, то мы нічога не зразумеем у іх паводзінах.
Славамір Копер з’яўляецца сёння адным з самых папулярных літаратараў Польшчы. Наступныя сустрэчы аўтара з беларускімі чытачамі адбудцца ў Гародні і Берасці.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара