У Беларусі зафіксаваны адзінкавыя выпадкі грыпу
У Беларусі фіксуюць адзінкавыя выпадкі грыпу, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па звестках ведамства, ровень захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў Беларусі на 42,6% ніжэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года. 72,5% хворых – дзеці да 18 гадоў. Вірус грыпу А і В выяўляюць у адзінкавых выпадках.
У суседняй Літве эпідэмію грыпу аб’явілі ў 24 муніцыпалітэтах з 60, паведамляе delfi.lt.
У Чэхіі лютуе эпідэмія грыпу, паведамляе Novinky.cz. У Празе рэзка ўзрасла колькасць тых, хто захварэў. На працягу двух тыдняў захворванне ў сталіцы вырасла на 50%: да 1770 заражаных на 100 тысяч жыхароў.
На мінулым тыдні лекары ў Празе зарэгістравалі адну смерць з-за грыпу.
Як адзначае Цэнтр эпідэміялогіі Рэспублікі Беларусь, у Люксембургу, Балгарыі, Ірляндыі, Ісляндыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі – адзначаецца высокая інтэнсіўнасць захворвання; у 16 краінах, у тым ліку ў Германіі, Іспаніі, Польшчы, Румыніі, Турцыі, Швецыі – сярэдняя інтэнсіўнасць.
Фота vida.press