Архіўныя фота: 1998 год – акцыя салідарнасці з палітвязнямі
У інтэрнеце на сайце http://vytoki.net/?photo=00030736 з’явіліся архіўныя фотаздымкі акцыі салідарнасці з палітвязнямі – Аляксеем Шыдлоўскім і Вадзімам Лабковічам, якая адбылася ў цэнтры Менску 20 гадоў таму. Аўтар фотаздымкаў – Уладзімір Сапагоў. У поўным аб’ёме фотаздымкі апублікаваныя ўпершыню.
25 жніўня 1997 года ў Стоўбцах быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Аляксей Шыдлоўскі, а 27 жніўня 1997 года – Вадзім Лабковіч. Іх абвінавацілі ў напісанні на сцяне Стаўбцоўскага райвыканкама “Жыве Беларусь! „Пазняк – наш прэзідэнт”, на помніку Дзяржынскаму надпісу: «Кат», а таксама ў замене над райвыканкамам афіцыйнага сцяга на нацыянальны, – акцыя называлася „Горад наш!”
У лютым 1998 года падчас суда над палітвязнямі стыхійная акцыя салідарнасці адбыліся на перакрыжаванні вуліц Леніна і Кірава ў Менску.
24 лютага 1998 года Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Журналісты і ўдзельнікі акцыі салідарнасці, Менск 24 лютага 1998 года.
Непаўнагадовы Вадзім Лабковіч быў асуджаны на год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады і вызвалены ў зале суда.
24 лютага 1998 года непаўнагадовага вязня Вадзіма Лабковіча, вызваленага з-пад варты ў судзе, сустракалі кветкамі.
Падчас акцыі салідарнасці быў збіты і затрыманы Уладзімір Юхо, які спрабаваў дапамагчы маладым людзям, якіх міліцыянты зганялі з ганку суда.
Уладзімір Юхо на ганку суда.
Калі журналісты бралі інтэрв’ю ў вызваленага Вадзіма Лабковіча, быў затрыманы Валеры Шчукін.
Затрыманне Валерыя Шчукіна і журналістка Таццяна Снітко.
Тацяна Ждановіч (Снітко): “Я згадала той момант! Усё было цixa, як раптам амапавец кажа жаласна: „Дзевушка, мiлая мая, калi ласка, тры крокi управа!” Я не зразумела адразу, нават смяялicя секунд пару ўсе, ну, я тыя крокi зрабiла, i iмгненна выскачыла гэта зграя. Я пасля была сведкам у судзе. Але суддзя выказала мне недавер. Суд быў за несанкцыяваны пiкет у падтрымку хлопцаў. Хоць людзi проста не разышлicя пасля суда”.
Удзельнік акцыі салідарнасці Вадзім Канапацкі.
Вадзім Канапацкі, на той час валанцёр Праваабарончага цэнру “Вясна” згадвае: “За хаджэнне па колу мяне ў першы раз “павязалі” і штраф выпісалі, які я не збіраўся сплочваць, пакуль судовыя выканаўцы „целік” не апісалі”.
Ліст з волі да Аляксея Шыдлоўскага ў калонію.
Аляксей Шыдлоўскі гаворыць: „Лісты з волі былі свежым паветрам у смуроднай турэмнай рэльнасці. Часам мне іх прыносілі 5 за дзень, і тады я быў крыху засмучаны, бо ў большасць днёў лістоў прыходзіла каля 20. Прачытаць іх і адказаць, хаця б коратка, кожнаму – значыла значна скараціць час адсідкі. Дзень прайшоў – свабода бліжэй… Не было нічога даражэйшага за лісты з волі ў турме”.
14 снежня 1997 года Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. напісаў і прысвяціў сябрам Маладога Фронту, якія знаходзіліся ў зняволенні, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Лабковічу і Вадзіму Кабанчуку верш «Люблю Беларусь!».
- Люблю Беларусь! – То ўзаемна! Пароль Калiноўскага – Споведзь i ўздых. Калi Беларусi турэмна, Стараецца вораг дарэмна Прымусiць пакорнымi быць Маладых. Жыве Беларусь! – Сонцавiта Лунацьмуць Купалавы словы ў вяках. Жывi, маладая элiта, Табою свабода абжыта. Ускрэснуць Далонi твае на цвiках! 12.1997
Аляксей Шыдлоўскі Вадзім Лабковіч, люты 1999 года.
Аляксей Шыдлоўскі быў амніставаны за 2 дні да афіцыйнага сканчэння тэрміну – 23 лютага 1999 года.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя