Жыхары Бярозы пра павышэнне цэн на паліва



У Беларусі ў чарговы раз паднялі цэны на паліва. З 8 лютага цэны павысіліся на 2 капейкі. Здавалася б мала. Але апошняе павышэнне адбылося на тыя ж 2 капейкі 26 кастрычніка. Пра стаўленне да павышэння цэн і пра тое, ці адаб’ецца гэта на кішэні пакупнікоў адказваюць жыхары Бярозы:

— Адмоўна, канешне.

— Я і так часта не езджу.

— Не трэба павышаць тарыфаў і ўсё. Колькі мы пенсіі атрымліваем? Я нават пражытковага мінімуму не маю і заробкі такія ж нізкія.

—  Я цяпер мала езджу, на ўсім эканомлю, як і большасць насельніцтва нашай краіны.

— Цэны ў нас цяпер растуць абсалютна незалежна ад  таго, якія ў нас цэны на электрычнасць, на паліва. Год назад менш паважна адчуваўся недахоп грошай. А цяпер проста катастрофа. Я не п’ю, не куру, працуем разам з жонкай і ледзь зводзім канцы з канцамі, дый работа не найгоршая.  

Паводле людзей, нізкіх пенсій і заробкаў улада не бярэ пад увагу пры павышэнні коштаў. Яны толькі бачаць, што вышэй у суседзяў і стараюцца іх у гэтым дагнаць.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя