Мужчына патануў у Свіслачы ў цэнтры Менска



Мужчына патануў у Свіслачы ў цэнтры Менска.

Як паведаміла прэс-служба Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, 8 лютага ў 19.31 на нумар 101 паступіла інфармацыя, што на рацэ Свіслач у Менску, ля дома 32 на праспекце Незалежнасці, мужчына праваліўся пад лёд.

Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, паднялі мужчыну з вады ў несвядомым стане. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатаваная яго смерць.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Загінуламу на выгляд прыблізна 30 гадоў.

belapan.com