Справа 1960 г. “Рэзідэнтура КГБ СССР усярэдзіне краіны. Як гэта працавала”



У параўнанні з тым жа КГБ СССР супрацоўнікі сучасных спецслужбаў маюць куды больш прасунутыя арсеналы для збору інфармацыі. Узлом электроннай пошты і  шматлікіх мэсэнджэраў, маніторынг сацыялных сетак, інтэрнэт-хосцінгаў і спадарожнікавых навігатараў…

За часамі савецкага КГБ існавала толькі чатыры спосабы атрымання патрэбнай інфармацыі: праслухоўванне тэлефонаў і памяшканняў, вонкавае назіранне, перлюстрацыя карэспандэнцыі і, вядома ж, агентура.

Усё, што тычылася распрацоўкі і вярбоўкі агентуры, а таксама працы з агентамі, рэгламентавалася цэлым корпусам інструкцый, рэкамендацый і распрацовак. Распрацоўкі КГБ СССР нават пяцідзесяцігадовай даўніны актуальныя і для сучаснай Беларусі, спецслужбы якой шмат у чым і пагэтуль карыстаюцца лекаламі савецкай Дзяржбяспекі.

* * *

Словы “рэзідэнт спецслужбаў” спараджаюць асацыяцыі са шпегунскім кінематографам: фільм “Памылка рэзідэнта”, агенты ў шэрых плашчах і чорных акулярах, шыфроўкі і мікрафільмы…

За савецкім часам абсалютная большасць рэзідэнтаў КГБ працавала не за мяжою, а ўсярэдзіне СССР. Кім былі гэтыя людзі і чым яны займаліся?

Адказ знаходзім у адмысловай чэкісцкай спецраспрацоўцы за 1960 год.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Рекомендации Комитета Государственной Безопасности по работе резидентур

(…)

Резидентура органов КГБ внутри страны – это группа агентов, возглавляемая секретным сотрудником – резидентом, которая под непосредственным руководством оперативного работника выполняет конкретные оперативные задачи в районе своей дислокации.

Резидентуры создаются в действительно необходимых случаях с разрешения руководителей органов КГБ, имеющих право дачи санкции на вербовку агентуры на особо важных оборонных и промышленных объектах, в воинских частях, на судах дальнего плавания, в поездах дальнего следования, на узловых железнодорожных станциях, в портах, в высших учебных заведениях и на стройках, в районах, где нет постоянных представителей органов госбезопасности и в других пунктах, когда в виду отдаленности или по местным условиям отсутствует возможность обеспечения регулярной конспиративной связи с агентурой и руководство ею.

Пункт, датычны “неабходных выпадкаў” трэба патлумачыць асобна. Агенты Дзяржбяспекі, то бок стукачы, якіх узначальваў рэзідэнт, то бок стукач-каардынатар, шчыравалі практычна ва ўсіх вышэйшых навучальных установах – асабліва, калі ў такіх ВНУ навучаліся іншаземцы. Яны прысутнічалі ва ўсіх структурах, якія мелі непасрэднае ці ўскоснае дачыненне да вайскова-прамысловага комплекса – а гэта ці не большая частка прадпрыемстваў СССР. Гэбэшнай агентурай былі нашпігаваныя “Інтурыст”, “камсамольска-маладзёжныя будоўлі” кшталту БАМа, аб’екты энэргетыкі кшталту Чарнобыльскай АЭС, а таксама мытні, памежныя зоны, творчыя калектывы, якія гастралявалі за мяжою і, натуральна, дысідэнцкія суполкі.

Хто з савецкіх грамадзянаў станавіўся рэзідэнтам КГБ?

Из Рекомендации Комитета Государственной Безопасности по работе резидентур

(…)

Подбор, подготовка и вербовка резидента.

Резидентом является секретный сотрудник, привлекаемый органами государственной безопасности для оказания помощи в руководстве и воспитании группы агентов (резидентуры). Резидент – это непосредственный помощник оперативного работника в работе с агентурой.

Резидентом может быть, как правило, член или кандидат в члены КПСС, обладающий определенным жизненным опытом и опытом работы с людьми, способный по своим личным, деловым и политическим качествам оказывать помощь органам госбезопасности в руководстве группой агентов. В качестве резидентов могут привлекаться бывшие оперативные работники органов государственной безопасности, уволенные в запас.

У шасцідесятыя гады, то бок у час, калі складаліся гэтыя рэкамендацыі, былых аператыўных супрацоўнікаў, звольненых з Дзяржбяспекі, было куды больш, чым дзейсных. Што не дзіўна: чарговая чыстка выкрашыла зубы ў берыеўска-абакумаўскім МГБ. Скарочаныя і разжалаваныя чэкісты з радасцю станавіліся рэзідэнтамі КГБ ўсярэдзіне СССР. Ветэранам “органаў” гэта стварала ілюзію іх патрэбнасці роднай канторы, а Дзяржбяспека атрымлівала ў якасці рэзідэнтуры і агентуры правераныя кадры, на якія, датаго ж, мелася нямала кампраметарных матэрыялаў.

Праца агентаў зводзілася найперш да збору інфармацыі “на месцах”.  Рэзідэнт ацэньваў інфармацыю па ступені важнасці і складаў справаздачу для аператыўніка КГБ, з якім стала працаваў.

 

Из Рекомендации Комитета Государственной Безопасности по работе резидентур

(…)

Руководство и контроль по работе резидентуры поручается ответственному и квалифицированному оперативному работнику, который с учетом оперативной необходимости, но не реже одного раза в месяц, принимает резидента, как правило, на оперативной квартире.

(…)

В случае поступления от резидентуры материалов, представляющих серьезный оперативный интерес и требующей дальнейшей проверки с его участием, оперативный работник может взять такого агента временно на личную связь.

Паўстае натуральнае пытанне: а ці аплачвалася праца рэзідэнта і агентуры? Агентуры, вядома ж, іншым разам і плацілі, хаця ў большасці выпадкаў стукачы шчыравалі “на кампрамаце” ці “на абяцанках паспрыяць у кар’еры”. А вось рэзідэнты працавалі за грошы.

Из Рекомендации Комитета Государственной Безопасности по работе резидентур

(…)

Работа резидента периодически материально поощряется, в зависимости от его отношения к порученному делу. Расходы резидента на поездки для приема агентуры и почтово-телеграфные расходы возмещаются организациями государственной безопасности  через оперативного работника в установленном порядке.

В отдельных случаях, с разрешения Комитета госбезопасности республики, допускается содержание платных резидентов с ежемесячной выплатой вознаграждения.

На вялікі жаль, высвятліць прозвішчы рэзідэнтаў КГБ і іх агентуры даволі складана нават у адкрытых ва Украіне архівах. Асноўны масіў дакументаў, які тычыўся вярбовак, агентурных распрацовак і даносаў, быў знішчаны ў 1990 годзе паводле Загада № 00150 тагачаснага Старшыні КГБ Уладзіміра Кручкова.

Але тое-сёе ўсё ж захавалася ў справаздачах, дакладных, цыркулярах і, натуральна, у следчых справах. Ва Украіне ўсе гэтыя дакументы рассакрэчаныя. Рана ці позна, імёны стукачоў Дзяржбяспекі стануць вядомымі і ў Беларусі.

[Not a valid template]

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра тое, як у СССР упершыню з’явіліся панкі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 934.