Літаратурны фестываль „Аўтары і кнігі” ў Беластоку



Фестываль „Аўтары і кнігі” добрая нагода для сустрэчы аўтараў з чытачамі.

Гэта таксама нагода для таго, каб пазнаёміцца з мясцовай літаратурай, кажа дырэктарка Падляшскай ксёнжніцы Юланта Гадэк:

– Аповесці, творы асобаў, якія пішуць на мове меншасці, вельмі цікавыя. На паэтычным сейміку будзе не толькі Міра Лукша, але і Чыквін, паэт з Бельска Падляшскага. Мы цікавімся ўсімі паэтамі, не гледзячы на нацыянальную прыналежнасць.

Падляшскім аўтарам не хапае аб’яднання, якое ў беларускім паэтычным асяроддзі існуе ўжо больш за дзесяць гадоў, кажа паэтэса Міра Лукша:

– Пра гэта і сказала, мы больш за 10 гадоў маем літаратурнае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў “Белавежа”. Праграмная рада тыднёвіка “Ніва” арганізуе бязмежжа ды іншыя сустрэчы, займаецца крытыкай і выдавецкай дзейнасцю.

Фестываль арганізуецца Падляшскай ксёнжніцай у супрацоўніцтве з фондам „Суседзі”. 

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара