У Саколцы маржы святкавалі Тлусты чацвер



Купаліся ў ледзяной вадзе і елі пончыкі. Ужо традыцыйна падляшскія маржы адзначылі ў Саколцы Тлусты чацвер. Тут ля мясцовага возера сабраліся аматары купання ў халоднай вадзе з усяго ваяводства. Перад уваходам ў ваду ў межах падрыхтоўкі маржы перацягвалі канат, гралі ў розныя гульні і спявалі песні. 

Галоўным матывам сустрэчы была гульня ў піратаў.

Ян Харлан:

— Некалі з намі маржаваў пекар і ён на Тлусты чацвер прынёс скрыню пончыкаў. З гэтага і пачалося. У нас ёсць спонсары, замовілі тысячу пончыкаў.

— Апошнім разам я дазволіў сабе ў Тлусты Чацвер з’есці шэсць пончыкаў, але гадзіна ў басэйне і думаю яны згарэлі. А цяпер два пончыкі і годзе.

— Мноства сяброў і гэта вельмі важна. Мы група сяброў, які сустракаюцца каб маржаваць і не толькі.

 

У халодную ваду сакольскага возера ўвайшлі сёлета каля 200 чалавек. У наступную нядзелю падляшскія маржы сустракаюцца ў Сямятычах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка