Міхаіла Саакашвілі выслалі з Украіны ў Польшчу (абноўлена)



Былы прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі, які ў апошні час рэгулярна выступае з крытыкай на адрас украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, высланы з Кіева ў Польшчу.

Тэлеканал „ТСН Украіна” паведаміў са спасылкай на крыніцы, што палітык паляцеў з Кіева чартарным рэйсам каля 16:00 па мясцовым часе (17:00 па Маскве). Інфармацыю аб выдварэнні палітыка ў Польшчу пацвердзіла і Дзяржпагранслужба Украіны.

Тэлеканал „ТСН Украина” паведаміў са спасылкай на крыніцы, што гаворка ідзе не аб дэпартацыі, а аб рэадмісіі, то бок, вяртанні нелегала ў краіну, адкуль ён нелегальна прыбыў.

Пры гэтым адвакат Саакашвілі заявіў, што Польшча не давала згоду на вяртанне палітыка.

bbc.com

* * * 

У Кіеве каля рэстарана „Сулугуні” на Музейным завулку затрымалі лідара „Руху новых сіл” Міхаіла Саакашвілі.

У каментары ТСН.ua затрыманне палітыка пацвердзіў яго паплечнік Давід Сакварэлідзэ.

„Міхаіла затрымаў спецназ, яго павезлі ў невядомым кірунку”, – сказаў ён.

​5 лютага суд у Кіеве адхіліў апеляцыю Саакашвілі на адмову Дзяржаўнай міграцыйнай службы даць яму палітычны прытулак ва Украіне. Па словах адвакатаў, зараз яго могуць экстрадаваць у Грузію. Абарона заявіла аб намеры абскардзіць рашэнне ў Канстытуцыйным судзе.