Таварыства інвалідаў па зроку правяло акцыю сумесна з ДАІ
„Невідушчы пешаход” – акцыю пад такой назвай правялі прадстаўнікі аддзялення Таварыства інвалідаў па зроку разам з ДАІ на дзяржаўным і рэгіянальным узроўні.
„Асноўнай мэтай стала пабудова камунікацый паміж уладальнікамі транспартных сродкаў і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі”, – кажа намеснік старшыні цэнтральнай рады БелТІЗ Міхаіл Антоненка:
– Узаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў, то бок міліцыі і ДАІ ў плане наступным, каб вызначыць на вуліцы невідушчага чалавека з ліку пешаходаў і пры неабходнасці зразумець патрэбная яму дапамога, ці не патрэбная, і адпаведна яе аказаць.
„Калі невідушчы пешаход, пераходзячы вуліцу на зялёнае святло, не паспеў яе перасекчы, а транспарт ужо пачаў рухацца, то ў такім выпадку лепш спыніцца ці адысці ў бяспечнае месца. Варта падняць белы кій уверх як папераджальны знак. Заўважыўшы белы кій, кіроўца аб’едзе невідушчага або спыніцца, каб прапусціць яго”, – тлумачаць арганізатары акцыі.
[Not a valid template]
[youtube id=”dzRpPHzBtl8″]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота brestcity.com