З 13 лютага беларусы могуць без віз знаходзіцца ў Ганконгу да 14 дзён



13 лютага пачало дзейнічаць міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і спецыяльным адміністрацыйным раёнам КНР Ганконгам аб адмене візавага рэжыму.

Грамадзяне Беларусі і грамадзяне Кітая, якія жывуць у Ганконгу, атрымалі права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам без віз на працягу 14 дзён.

У пагадненні адзначаецца, што грамадзяне абедзвюх дзяржаў будуць ажыццяўляць свае паездкі праз памежныя пункты пропуску, прызначаныя для міжнародных пасажырскіх зносін, а таксама выконваць нацыянальнае заканадаўства іншага боку.