Справа 1982 г. “Савецкія панкі вачыма КГБ СССР”
Эпоха брэжнеўскага СССР выглядала зусім не так прывабна, як уяўляюць яе тыя, хто ў тыя часы не жыў. Пустыя паліцы ў прадуктовых крамах, атмасфера агульнай панурасці і штодзённая істэрычная прапаганда па ўсіх сродках масавай інфармацыі “пра новыя дасягненні СССР”. У штодзённую брахню было ўцягнутае практычна ўсё насельніцтва Савецага Саюза. Піянерскія лінейкі ў школах, палітінфармацыі ў ВНУ і на прадпрыемствах, рытуальны прагляд праграмы “Час” у вайсковых частках…
Далёка не ўсе савецкія грамадзяне давалі веры той брахні. А некаторыя, маладзейшыя і крэатыўнейшыя, схіляліся і да пратэсту – хай сабе падсвядомага і неасэнсаванага.
* * *
Субкультура панкаў узнікла ў Заходняй Еўропе напачатку сямідзясятых на хвалі маладзёжных пратэстаў супраць спажывецкай буржуазнай ідэалогіі. Савецкія газеты пра тых панкаў амаль не пісалі, савецкая тэлевізія пра іх амаль не інфармавала, і таму ўсе інфармацыі пра панкаў, якія траплялі праз “жалезную заслону” праз замежных студэнтаў і “варожыя галасы”, былі выключна фрагментарнымі.
Першыя панкі, якія з’явіліся ў СССР напачатку васьмідзесятых, відавочна не разумелі ідэалогіі братоў па розуме дзе-небудзь ў Вялікабрытаніі ці ў Злучаных Штатах. Савецкія панкі малпавалі выключна вонкавыя прыкметы: фрызуры “іракез”, ланцужкі ад унітазных бачкоў на запясцях, кароткія скураныя курткі і, натуральна, лозунг “Punk’s Not Dead”, які малявалі на ўсіх сценах.
Безумоўна, савецкія людзі былі надзвычай скандалізаваныя панкаўскімі праявамі і, найперш, вядома ж, знешнім выглядам. У райкамы партыі і камсамола, у міліцыю і КГБ касяком пайшлі заявы кшталту такіх: “Хіба за гэта мы, ветэраны Грамадзянскай вайны, уздымалі па-над скрываўленымі галовамі будзёнаўскія шаблі?!..”
Так савецкія панкі патрапілі ў поле зроку Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі…
ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР
21 августа 1982 г.
О пресечении антиобщественного проявления подражателей т. н. «панков»
Органами КГБ и внутренних дел осуществляются мероприятия по выявлению антиобщественных действий со стороны подражателей т. н. “панков” (…)
27 июля сего года (…) органами милиции задержана группа молодых людей (7 человек), один из которых нес флаг размером 1 х 0, 8 м. из белой ткани с исполненной от руки латинскими буквами надписью «панк». Аналогичные надписи имелись также на футболках указанных лиц. Задержанными оказались местные жители (…) все – члены ВЛКСМ.
Они пояснили, что на почве увлечения музыкой т. н. «панк-ансамблей», периодически собираются в городском парке культуры и отдыха, а также дискотеке Дворца культуры металлургического завода им. Ф. Э. Дзержинского. Свою осведомленность об идеологически вредной направленности движения «панков» на Западе отрицают.
Компрометирующими данными на названных лиц и их родителей УКГБ-УВД не располагают (…) По месту жительства и учебы они характеризуются положительно.
Органами милиции они предупреждены о недопустимости подобных антиобщественных действий (…)
ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР
29 сентября 1982 г.
О пресечении группирования молодежи на идейно вредной основе
В процессе осуществления мероприятий по выявлению и пресечению антиобщественной деятельности подражателей т. н. «панков» (…) в начале сентября 1982 г. Управлением КГБ были получены данные о наличии в городе группы (11 чел), причисляющей себя к этому движению (…) Указанные лица учиняли на своей одежде, а также на стенах домов надписи «панк» и «рок», сочинили песню «Я – панк».
20-25 сентября с. г. по согласованию с партийными органами в целях недопущения негативных проявлений сотрудниками УКГБ проведены с ними профилактические беседы с участием родителей и представителей администрации и общественности. Они осудили свои действия и заявили, что не знали об идеологически вредной направленности движения «панков» на Западе. Заверили, что впредь подобного не допустят.
(…)
Першае, што кідаецца ў вочы пры аналізе шматлікіх кагэбэшных дакументаў, прысвечаных “прафілактыцы ганебнай антыграмадскай з’явы”, дык гэта тое, што ўсе савецкія панкі былі камсамольцамі і характэрызаваліся выключна станоўча. То бок з ідэйнага пункту гледжання былі стоадсоткава савецкімі людзьмі.
Ці верылі тыя панкі, якім на момант “прафілактыкі КГБ” было па 16-19 гадоў усяму таму, што распавядалі ім на школьных палітінфармацыях і на камсамольскіх зборах? Хіба што ўдавалі веру ў высокія савецкія ідэалы. Але быць падобнымі да якога-небудзь Паўліка Марозава ім відавочна не хацелася. Эпатажны “прыкід” і стаў для іх сваеасаблівым і выключна падсвядомым пратэстам супраць штодзённай брахні — гэткай абароннай рэакцыяй мозга.
Чэкісты, аднак, бачылі прычыны ўзнікнення ў СССР панкаў у зусім іншым.
ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР
29 сентября 1982 г.
(…)
Как установлено, указанные лица допускали нежелательные действия вследствие упущений воспитательной работы с подростками по местам их учебы и работы, а также в результате отсутствия должного контроля за их поведением со стороны родителей.
Па хуткім часе ў цантральных газетах з’явілася колькі артыкулаў, прысвечаных “панкам на гнілым Захадзе”. Што ў тых артыкулах было праўдай, што паўпраўдай, а што маною, высвятліць было немагчыма, бо патрапіць у “капіталістычныя джунглі” звычайнаму савецкаму грамадзяніну было такжа складана, як і на іншую планету.
У тым жа 1982 годзе з’явіўся і спіс “заходніх рок-ансамблей, забароненых для праслухоўвання ў СССР”, куды патрапілі практычна ўсе панк-выканаўцы.
Але ўсе гэтыя забароны “праяваў рэакцыйнай заходняй музыкі” – тэма асобнай перадачы.
[Not a valid template]
* * *
Наступным разам вы дазнаецеся пра дзіўную беларуска-украінска-польскую шпегунскую арганізацыю, выкрытую чэкістамі ў 1953 годзе.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 195