Узаемаадносіны Беларусі з НАТА абмяркуюць у Варшаве
«НАТА – Беларусь. Павышэнне дасведчанасці дзеля даверу і стабільнасці». Канферэнцыя з такой назвай пройдзе ў Варшаве. На форуме выступяць адмыслоўцы з Беларусі і краін-сяброў Альянсу. Арганізатар канферэнцыі, сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец пераконвае – беларускае грамадства накручваюць антынатаўскай прапагандай. Асветніцкая дзейнасць у гэтай сферы проста неабходная.
— Галоўная мэта ў тым, каб прааналізаваць і асэнсаваць тыя міфы, тыя застарэлыя догмы, якія дзякуючы дэзінфармацыі трапляюць у грамадскую свядомасць, якія, канешне, не ўплываюць добра на стасункі паміж Беларуссю і НАТА. У асноўным за гэтымі міфамі стаіць лухта і няпраўда.
Канферэнцыя, прысвечаная адносінам NATO і Беларусі пройдзе ў бліжэйшы чацвер у канферэнц-залі Фундацыі імя Баторыя. Пачатак а 9 гадзіне паводле польскага часу.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя