Язэп Булак-Балаховіч: Нацыянальнасць – беларус
Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы.
Язэп Булак-Балаховіч
У Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча) захоўваецца „Кваліфікацыйная анкета для Верыфікацыйнай камісіі” Язэпа Балаховіча. Анкета запоўненая ўласнаручна, сярод іншай асабістай інфармацыі ёсць і „нацыянальнасць”, дзе напісана – беларус.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Centralne Archiwum Wojskowe w Rembertowie