Парашэнка патэлефанаваў Пуціну з нагоды ўгодкаў „Менска”
Прэзідэнты абмеркавалі вызваленне ўкраінскіх вайскоўцаў на акупаваных тэрыторыях.
Пра гэта паведамляе „ZN.UA” са спасылкай на крыніцы.
Па інфармацыі выдання, размова была некароткай і адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку.
Нагодай для яе сталі трэція ўгодкі заключэння другіх Менскіх дамоўленасцей.
Прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта Украіны пацвердзіла „ZN.UA” факт размовы.
„Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расеі для актывізацыі вызвалення ўкраінскіх закладнікаў, у тым ліку абмену палонных пагранічнікаў і вызвалення ўкраінскіх вайскоўцаў на акупаваных тэрыторыях”, – паведамілі ў прэс-службе.
„Таксама быў абмеркаваны парадак дня сустрэчы міністраў замежных спраў краін Нармандскай чацвёркі, якая запланавана на 16 лютага ў Мюнхене. Тэлефонная размова адбылася ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі па Нармандскім фармаце і амерыканскімі саюзнікамі”, – дадалі ў АП.
Фота © elysee.fr