Названы квартэт біятланістаў на індывідуальную гонку



Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў квартэт біятланістаў на індывідуальную гонку на 20 км, якая пройдзе 15 лютага на алімпійскім стадыёне „Альпенсія”.

У гонцы прымуць удзел Максім Варабей, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў і Раман Ялётнаў. Старт будзе дадзены ў 14.05 па беларускім часе.

Перад мужчынамі мацнейшых вызначаць жанчыны ў гонцы на 15 км. Беларускія біятланісткі Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава выйдуць на старт у 11.15. Спаборніцтвы перанесены з серады на чацвер з-за моцнага ветру. Больш камфортнае надвор’е на Алімпіядзе чакаецца 15 лютага.

belta.by