FAZ: Польшча вырашыла пабудаваць свой балтыйскі газавод
Польшча паслядоўна змагаецца супраць расейскага газу і «Паўночнага патоку – 2», аргументуючы гэта імкненнем да энергетычнай незалежнасці, і нават вырашыла пабудаваць уласны газавод праз Балтыйскае мора, паведамляе Frankfurter Allgemeine.
Польшча разам з Амерыкай з’яўляецца адным з галоўных праціўнікаў новага газавода «Паўночны паток – 2», які павінен выцягнуцца праз Балтыйскае мора з Расеі ў Нямеччыну.
Цяпер у Варшаве сфармавалі план па будаўніцтве ўласнага балтыйскага газавода – аднак, у адрозненне ад «Паўночнага патоку», ён павінен весці не ў Расею на ўсход, а ў Данію на захад. Кансерватыўная партыя „Права і справядлівасць” адрадзіла праект Baltic Pipe, і польскі дзяржаўны аператар газавай сістэмы спадзяецца праз яго падлучыцца да нарвежскай газавай сеткі.
Фота: Reuters