Дар’я Домрачава толькі 27-ая. Ці будуць медалі?
У Пхёнчхане прайшла перанесеная з учора індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км. Алімпійскай чэмпіёнкай стала шведка Ханна Эбэрг. Другі вынік у прадстаўніцы Славакіі Анастасіі Кузьміной, трэці — у двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Пхёнчхану немкі Лаўры Дальмаер.
Дар’я Домрачава заняла 27-е месца, саступіўшы пераможцы гонкі 3 хвіліны 50 секунд (вынік шведкі — 41 хвіліна 07,2 секунды, 0 промахаў).
Домрачава цягам трох стралковых рубяжоў ішла ў тройцы наймацнейшых, але дапусціла адразу тры промахі ў чацвёртай стральбе і выбыла з кола прэтэндэнтаў на медалі.
Уладальніца Малога хрустальнага глобуса ў гэтай дысцыпліне беларуска Надзея Скардзіна фінішавала дзясятай, зрабіўшы адзін промах. Надзея Скардзіна (адставанне ад лідара +2,33 хвіліны), Ірына Крыўко — 36-е (+4,18,8), Дзінара Алімбекава — 56-е (+5.56,8).