“Выбары па-беларуску” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Ад сябра камісіі да кандыдата ў дэпутаты. Такі шлях у сваім жыцці прайшоў незалежны журналіст і грамадскі актывіст Зміцер Лупач. Сёлета ён зноў удзельнічае ў выбарах, стаў кандыдатам у дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў па Першай Паўночнай акрузе №5. На ўсіх участках Глыбоцкага раёна балатуюцца па адным праўладным кандыдаце. На выбарчым участку №6 кандыдатаў аж трое. Там выбаршчыкі будуць галасаваць за незалежнага кандыдата Змітра Лупача, у процівагу яму выстаўлены аж два кандыдаты ад улады.