«Ля сцен Камянецкай вежы»



«Ля сцен Камянецкай вежы» – такая выстава пачала працу ў мастацкім музеі ў берасцейскай крэспасці. Яе аўтар – сябра саюзу мастакоў Анатоль Туркоў. У экспазіцыі некалькі дзясяткаў прац у стылі жывапісу і разьбы. Мастак адзначыў, што такое мерапрыемства адносіцца да своеасаблівага дыялогу з зацікаўленымі ў мастацтве людзьмі:

—  Самае важнае ў любой выставе тое, што мастак можа пакахаць свае творы. Гэта ж часцінка ягонай душы. Ён паказвае сваё стаўленне да свету праз свае працы. І кожны мастак марыць пра тое, каб данесці гэта людзям, каб яна маглі пабачыць яго творы. 

Пераважная большасць прац прысвечана Камянецкаму раёну, дзе жыве мастак. У яго драўляных скульптурах адлюстроўваецца нацыянальная гісторыя, сямейныя каштоўнасці і памяць пакаленняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце