У ЕЗ і Украіне працягваецца ўспышка адзёру



У краінах ЕЗ і Украіне працягваецца ўспышка адзёру. Пры гэтым у Беларусі сёлета не зафіксавана ні аднаго выпадку, у мінулым годзе быў адзін прывазны.

На 9 лютага 2018 года зарэгістравана больш за 3000 выпадкаў адзёру ва Украіне, Румыніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Францыі і Швецыі, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Неспрыяльная сітуацыя складваецца таксама ў Сербіі. Па дадзеных Інстытута грамадскай аховы здароўя Сербіі, з пачатку кастрычніка 2017 года па 6 лютага 2018 года зарэгістраваны 1884 выпадкі адзёру, з іх пяць выпадкаў скончыліся сьмерцю. Найбольшая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў Бялградзе – 668.

У цэлым за мінулы год у краінах Еўропы зарэгістравана больш за 20 тысяч выпадкаў адзёру, каля 40 з іх – са смяротным зыходам. Найбольшая колькасць выпадкаў адзёру ў 2017 годзе адзначана ў Італіі (5004) і Румыніі (5560).

Больш за 60% хворых – людзі ва ўзросце да 20 гадоў. Больш за 80% захварэлых не былі прышчэплены, што абумовіла распаўсюджванне інфекцыі ў Еўропе. 

tut.by