Моладзь БНФ рыхтуецца правесці „Тыдзень роднай мовы”



Моладзь  БНФ рыхтуецца правесці „Тыдзень роднай мовы”.  Як нагадаў  намеснік Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч, Дзень роднай мовы праходзіць ва ўсім свеце 21 лютага. А прымеркаваны да яго Тыдзень у Беларусі – з 19 па 25 лютага.

– Ужо трэці год як мы праводзім такі Тыдзень роднай мовы. Гэта шэраг мерапрыемстваў, лекцый, сустрэч. У гэтым годзе ўпершыню Моладзь БНФ будзе рабіць Тыдзень у Менску і Гомелі. Будуць кінапаказы па-беларуску, сустрэчы, дыскусіі, канцэрты.

У Менску мерапрыемствы плануецца правесці у офісе Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэскага, 3, а ў Гомелі – у грамадскім цэнтры на вуліцы Палесскай, 52 – удакладніў Юрась Лукашэвіч.

Генадзь Барбарыч, Беларукскае Радыё Рацыя