Ці адбудуцца змены ў дзяржаўных СМІ?
Дзяржаўным СМІ патрэбныя перамены. Гэта стала відавочна Аляксандру Лукашэнку і ён прызначыў новых кіраўнікоў трох буйных СМІ. Кіраваць Белтэлерадыёкампаніяй цяпер замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант, які раней працаваў намеснікам старшыні. Паўла Якубовіча на пасадзе галоўнага рэдактар «СБ-Беларусь сегодня» заменіць Дзмітрый Жук, які раней кіраваў дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне былога намесніка Міністра інфармацыі Ігара Луцкага генеральным дырэктарам тэлеканала СТБ.