БГК перамог „Заграб” у Лізе чэмпіёнаў
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова адолеў у чарговым матчы Лігі чэмпіёнаў харвацкі „Заграб” – 26:22 (12:7).
Гэта другая вікторыя берасцейцаў у найбольш прэстыжным клубным гандбольным турніры. Мацнейшая каманда Беларусі мае пасля 5 тураў у сваім актыве 4 ачкі (2 перамогі пры трох паразах) і працягвае змаганне за выхад у наступны раўнд розыгрышу.
Беларускае Радыё Рацыя