Справа 1953 гг. „Беларускія рэпатрыянты – шпегуны амерыканскай выведкі”
Адным з вынікаў Ялцінскай канферэнцыі 1945 года стала дамова пра пасляваенную рэпатрыяцыю ў СССР. У “рэпатрыянты” траплялі вайсковапалонныя, вязні канцэнтрацыйных лагероў, астарбайтэры і ўвогуле ўсе асобы, якія жылі ў СССР ці ў Расейскай імперыі да вайны і мелі жаданне вярнуцца.
Рэпатрыяцыя была выгоднай для ўсіх. Ужо напачатку 1945 года ў лагерах “для перамешчаных асобаў” у нямецкай зоне, падкантрольнай ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, было столькі людзей, што іх даводзілася перасылаць у іншыя лагеры, у тым ліку ў ЗША, Іран і Егіпет. Усіх гэтых людзей трэба было карміць і надаваць ім медычную дапамогу, а гэта каштавала грошай. Савецкі Саюз, у сваю чаргу, меў вялікую патрэбу ў працоўнай сіле. Датаго ж, былыя савецкія грамадзяне за мяжою маглі ствараць антысавецкія і нацыяналістычныя арганізацыі, а гэтага Крэмль дапусціць не мог.
У выніку ўжо з 1945 года ў СССР пацягнуліся плыні былых савецкіх грамадзянаў, у тым ліку – і беларусаў. Не варта і казаць, што ўсе яны адразу браліся на ўлік Дзяржбяспекай…
* * *
Для савецкай Дзяржбяспекі кожны, які нават нядоўгі час пражыў за мяжою, быў патэнцыйным ворагам.
А хіба не так? Савецкі чалавек, пазбаўлены пільнага нагляду ідэолагаў, разбэшчаны праявамі буржуазнай культуры і добрабытам Заходняй Еўропы ці ЗША, аўтаматычна прасякаўся нездаровымі думкамі і падазронымі настроямі. А, значыцца, саспяваў для вярбоўкі.
У пасляваенны перыёд ці не большасць шпегунскіх спраў, якія распрацоўвала МГБ, акурат і тычылася тых самых рэпатрыянтаў, якіх савецкая прапаганда заклікала вярнуцца ў СССР. Сярод арыштаваных сустракаліся і цэлыя “шпегунскія арганізацыі”, дзе часта і густа прысутныя і беларусы.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Заместителю министра Госбезопасности СССР
Генерал-лейтенанту тов. Рясному В. С.
15 марта 1953 г.
Об аресте агентов американской разведки Сировца К. С., Низевича Н. М. и Линкун Е. В.
В январе и марте 1953 г. Управлением МГБ Тернопольской обл. и Вторым управлением МГБ СССР арестованы агенты американской разведки – реэмигранты из Франции:
Сировец Казимир Станиславович, 1903 г. р., поляк, до ареста работал вагранщиком ремонтного завода, до 1926 г. служил в польском корпусе охраны пограничной (КОП)
Низевич Николай Михайлович, 1899 г. р., украинец, до ареста работал столяром на коксохимическом заводе в городе Днепропетровске.
Линкун Евгений Владимирович, 1925 г. р., белорус, по специальности фотограф, до ареста нигде не работал.
(…)
У дакладной распісваецца цэлая шпегунская гісторыя, дзе, як і мае быць, фігуруюць рэзыдэнты амерыканскай выведкі, вярбоўкі і заданні падтрымліваць сувязі з ужо завербаванымі агентамі.
Из докладной записки МГБ СССР
(…)
В день отъезда Низевича из г. Мец в Советский Союз (октябрь 1946 г) с ним связался американский разведчик по фамилии Грузевич, который поручил ему поддерживать связь с убывающими на территорию СССР вместе с ним из Франции реэмигрантами:
Сурвило Брониславом Казимировичем, 1895 г. р., белорус, установлен в г. Днепродзержинске.
Найденок Иосиф Эдмондовичем, 1896 г. р., разыскивается.
Стахевичем Стефаном Константиновичем, 60-лет, белорус, проживает на территории Белорусской ССР.
Жук Антоном Константиновичем, 1903 г. р., якобы проживает в г. Минске.
Грузевич якобы заявил, что он также готовится к отъезду в СССР и по прибытию в г. Днепропетровск свяжется с Низевичем, который к тому времени должен будет установить адреса вышеперечисленных лиц. Если же вместо него прибудет связник, то он свяжется с Низевичем по паролю, назвав его псевдоним “литер Л”, и укажет, что прибыл из г. Мец.
О принадлежности Сурвило, Найденка, Стахевича и Жука к агентуре американской разведки Низевичу якобы ничего неизвестно.
(…)
Ці маглі фігуранты, якія згадваюцца ў дакладной МГБ, быць завербаванымі амерыканскай выведкай? Тэарытычна – так. Але на практыцы ніводны з іх на ролю шпегуна не падыходзіў. Браніславу Сурвілу на момант арышту было 58 гадоў, Язэпу Найдзенку – 57, Антону Жуку – 50, а Стэфану Стахевічу ўвогуле 60. Датаго ж, у амерыканскіх выведніцкіх структурах напэўна ведалі, што ўсе рэпатрыянты праходзяць звышпільны кантроль, пасля якога ніхто з іх не патрапіць на працу на аб’екты, якія могуць зацікавіць выведку.
У МГБ таксама разумелі, што версія пра шпегунства выглядае даволі хісткай, і таму ўзяліся за распрацоўку Яўгена Лінкуна; ён сапраўды супрацоўнічаў з амерыканскай адміністрацыяй, чаго і не прыхоўваў.
Из докладной МГБ СССР
(…)
В результате уточнения данных о Грузевиче и предъявления Низевичу фотокарточек ряда реэмигрантов последний в лице Грузевича опознал разрабатываемого УМГБ Сталинской области Линкуна Евгения Владимировича.
В отношении Линкуна добыты агентурные данные, что в годы немецкой оккупации Франции он и проживающая в Париже его мать Кунцевич-Прошко Зинаида Фёдоровна поддерживали связь с гестапо.
После вступления американских войск во Францию Линкун несколько раз забрасывался американской военной разведкой в тыл к немцам со шпионскими заданиями.
Во Франции Линкун якобы окончил разведывательную школу, после чего служил переводчиком и разведчиком в штабе Эйзенхауэра.
(…)
Проведенной негласной выемкой в квартире Линкуна добыты фотокопии ряда документов, подтверждающих его службу в американских войсках.
Будучи арестованным, Линкун показал, что в 1944 г. по заданию американской разведки трижды переходил линию фронта в тыл немецких войск, где собирал сведения военно-разведывательного характера.
(…)
Показаний о своей связи с гестапо, учебе в американской разведшколе и связи с «Си-Ай-Си» Линкун пока не дает (…)
Нават згодна з дакладной МГБ, беларус Яўген Лінкун быў антыфашыстам і падчас Другой сусветнай дапамагаў амерыканскім хаўруснікам СССР. Але ніякіх доказаў таго, што ён атрымаў нейкія заданні шпіёніць у СССР, няма. Праўда, у дакладной фігуруе дзіўны факт: згодна сведчанняў арыштаванага Нізевіча, “амерыканскі выведнік Грузевіч” і Яўген Лінкун – нібыта адна і тай ж асоба.
Колькі было Лінкуну ў 1946 годзе? 21 год. Ці ёсць нейкія сведчанні, што да таго часу дваццаціаднагадовы юнак меў нейкі досвед вербоўкі і аператыўных камбінацый? Няма. Дый “амерыканскі выведнік”, які спярша вярбуе цэлую купу реэмігрантаў, а потым разам з імі вяртаецца ў СССР, выглядае, хутчэй, персанажам кепскага дэтэктыва…
У архівах былога КГБ УССР пакуль што не знойдзена следчая справа на “амерыканскага шпега Лінкуна”, а таму далейшы лёс нашага выбітнага земляка застаецца невядомым. Таксама цяжка сказаць, ці мае фігурант шпегунскай справы Браніслаў Казіміравіч Сурвіла нейкае дачыненне да Янкі Сурвілы, мужа Івонкі Сурвілы.
Аднак з вялікім адсоткам верагоднасці можна сцвярджаць, што шпегунская справа беларусаў-рэпатрыянтаў сфальсіфікаваная МГБ – як і тысячы аналагічных шпегунскіх спраў 1945-1953 гадоў.
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як КГБ кантраляваў адпачынак савецкіх грамадзянаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 882