Выбарчая інтрыга ў Пінску



У Пінску галоўная выбарчая інтрыга склалася на гарадской акрузе №3, дзе балатуецца начальнік жыллёва-эксплуатацыйнай службы Васіль Зялянкевіч і чалец партыі левых “Справядлівы Свет” Дзмітрый Кудранок. Яго давераная асоба, пінскі грамадскі актывіст Ігар Салавей кажа, што каманда кандыдата добра падрыхтавалася да назірання:

– Мы закрылі ўсе ўчасткі назіральнікамі, дзе балатуецца наш кандыдат. Мы будзем назіраць без перапынкаў. Шанец на перамогу, канешне, ёсць. Але вопыт папярэдніх выбарчых кампаній паказвае, што заўжды ўсё вырашае адміністрацыйны рэсурс. Наша каманда заклікае камісіі не толькі па нашай акрузе правесці падлік галасоў і сам працэс галасавання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Падчас датэрміновага назірання каманда Дзмітрыя Кудранка атрымала інфармацыю ад праверанай крыніцы, што на іх акрузе рыхтуецца фальсіфікацыя вынікаў галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск