Віктар Карніенка: Гэта самая брудная выбарчая кампанія
„У параўнанні з папярэднімі – гэта была самая брудная выбарчая кампанія”, – лічыць адзін з каардынатараў грамадскай ініцыятывы „За справядлівыя выбары” Віктар Карніенка:
– Тут цяжка знайсці логіку, чаму. Я магу патлумачыць толькі адным, тым, што тут не было міжнародных назіральнікаў, і няма каго сароміцца. Агульная выснова, калі раней мы называлі выбары спецаперацыяй, то я б сёння назваў кампаніяй па абыдленню насельніцтва. Самае прыкрае, што пад уплыў фальсіфікатараў трапляюць такія людзі, як студэнты – студэнцкія гарадкі 96% датэрмінова галасуюць.
„Хаця яны ведаюць і разумеюць, што адбываецца. Значна большая адказнасць ляжыць на настаўніках, якія і арганізуюць фальшаванне выбараў. Не хацеў бы аадаваць сваіх дзяцей і ўнукаў у рукі гэтых, з дазволу сказаць, настаўнікаў”, – сказаў Віктар Карніенка.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск