Кіеў супраць адпраўкі беларускіх міратворцаў на Данбас



Беларусь не можа браць удзел у міратворчай місіі ААН у Данбасе, бо з’яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Такую заяву зрабіла намесніца міністра замежных спраў Украіны па еўрапейскай інтэграцыі Алена Зеркаль.

„Наколькі я ведаю, Беларусь з’яўляецца сябрам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем НАТА, то вельмі лагічна, каб мы не казалі, што краіны АДКБ таксама ўдзельнічаюць у місіі”, — сказала яна.

У сваёй заяве прадстаўнік украінскага замежнапалітычнага ведамства таксама заўважыла, што ў пытанні міратворчай місіі ў Данбасе «гуляць па правілах Расеі ніхто не будзе”.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць накіраваць міратворцаў на лінію размежавання ў Данбасе, калі такая дамоўленасць будзе дасягнута расійскім і ўкраінскім бокам.

rbc.ru