1% падатку – на грамадскія карысныя арганізацыі



Палавіна жыхароў Польшчы перадае 1 адсотак свайго падатку на грамадскія карысныя арганізацыі. У мінулым годзе, такім чынам, ахвяравалі 660 мільёнаў злотых. Паводле дадзеных, палову гэтай сумы атрымлівае 50 найбольшых арганізацый. Таму, як падкрэсліваюць сябры розных падляшскіх арганізацый, важна, каб грошы з “1 адсотка” прызначыць на мясцовыя дзеянні.

Паводле прэзідэнта горада Беластока Тадэвуша Трускаляскага, беластачане кіруюць штораз больш грошай на беластоцкія арганізацыі.

У мінулым годзе гэта было 5,8 мільёна злотых, якія каля 96,5 тысяч баластачан пераказалі якраз з гэтага 1% падатку. Шмат арганізацый карыстаецца гэтым. Першыя з іх – гэта таварыства „Droga”, фонд „Pomóż Im”, „Hospicja”, „Eleos”.

У 2017 годзе на банкаўскія рахункі падляшскіх пазаўрадавых арганізацый трапіла 15 мільёнаў злотых. Найбольшыя грошы сярод падляшскіх арганізацый сабраў фонд у карысць ратавання хворых дзяцей “Дапамажы ім” 1,4 мільёна злотых. Затое агульнапольскі фонд “Паспець з дапамогай” атрымаў з падаткаў 150 мільёнаў злотых.

Разлічыцца з падаткам за 2017 год можна да канца красавіка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток