Справы 1960 г. “Падставы КГБ на савецкіх курортах. Як гэта адбывалася”



У шасцідзесятыя гады нядаўнія сяляне масава пераязджали ў гарады. Праца на заводзе ці ў канторы мела шмат перавагаў у параўнанні з калгасам: стабільная зарплата, магчымасць атрымаць ад прадпрыемства “хрушчоўку”, і, натуральна, аплачваемы адпачынак. Апошняе і спарадзіла нечуваную раней з’яву: масавы турызм на курорты.

У СССР хрушчоўска-брэжнеўскай эпохі слова “курорт” мела куды больш сакральны сэнс, чым цяпер. На летні адпачынак заашчаджвалі цэлы год, і ўвесь гэты час спрачаліся. Сочы ці Ялта? Па пуцёўцы ці саматужкі? Цягніком ці самалётам? З сябрамі ці самім?

Але ж абсалютная большасць савецкіх грамадзянаў нават не згададвалася, што і іх курортны адпачынак кантралявала Дзяржбяспека, прытым кантороль гэты рэгламентаваўся цэлай тэчкай адмысловых інструкцый.

* * *

 

Чарнаморскае ўзбярэжжа – гэта не толькі пляжы, пальмы і прыродныя прыгажосці. За часамі СССР уся прыморская зона была нашпігавана вайсковымі часткамі Савецкай Арміі,  Ваенна-марскога флота і абарончымі прадпрыемствамі. А таму некаторыя прыморскія гарады кшталту Севастопаля ці Балаклавы мелі статус “закрытых”: патрапіць туды звычайнаму савецкаму чалавеку можна было толькі па адмысловаму пропуску.

Датаго ж, у пяцідзесятыя гады на савецкія курорты ўпершыню запусцілі замежнікаў, пераважна турыстаў з круізных лайнераў, якія прыходзілі ў Ялту ці ў Сочы.

І гэта  стала для КГБ новым галаўным болем…

 

ПРЕДСЕДАТЕЛЮ КОМИТЕТА ГОСБЕЗОПАСНОСТИ

ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УКРАИНСКОЙ ССР

генерал-майору тов. Никитченко В. Ф.

 

Докладная записка

 

Согласно Вашему указанию, бригада оперативных работников 2 Управления и 7 отдела КГБ (…) проверила в июле с. г. Состояние контрразведывательной работы по иностранцам в управление КГБ Крымской области (…)

Оперативная обстановка в Крымской области характеризуется прежде всего ее пограничным положением, наличием особо важных оборонных объектов и запретных зон, правительственных дач, а также большим притоком в летнее время советских граждан, приезжающих из различных пунктов Советского Союза на Черноморское побережье Крыма на отдых.

Южный берег Крыма и особенно Ялту систематически посещает большое количество иностранцев из капиталистических государств, приток которых из года в год увеличивается. Если в 1958 году таких иностранцев в Крыму было 1773 чел., то в 1959 – 8509 (…)

Согласно ориентировок других органов в 1960 г., среди иностранцев находилось 42 установленных разведчика и подозреваемых в причастности к разведорганам лиц (…)

 

І замежныя шпегуны, і тыя, каго запісалі ў “меркаваныя асобы, якія маюць датычнаць да выведвальных органаў”, праходзяць у дакладной па адной графе, таму і атрымліваецца такая жахлівая лічба – ажно “42 шпега”. Пры гэтым, згода той жа Дакладной, рэальна контрвыведнікі выкрылі толькі аднаго замежнага выведніка:

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ

 

(…)

Улучшилось качество проведения мероприятий по контролю за поведением и действием прибывающих в Крым сотрудников дипломатических представительств капиталистических государств и особенно установленных разведчиков. Это позволило УКГБ осуществить мероприятия по захвату с поличным и документации враждебной деятельности сотрудника израильского посольства в Москве АГМОНА (…)

 

Усе савецкія грамадзяне, якія спрабавалі кантактаваць з іншаземцамі па-за службовай неабходнасцю, аўтаматычна траплялі ў КГБ на ўлік. За несанкыяанаванымі кантактамі пільна сачыла агентура.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ

 

(…)

В результате проведения чекистских мероприятий по иностранцам, посетивших в 1960 году Ялту, выявлено 151 человек их связей из числа советских граждан.

Из общего числа выявлено связей 114 иногородних и 37 местных. Среди них были сотрудники научных учреждений, врачи, военнослужащие и другие лица, приезжавшие в Ялту из различных городов страны (…)

Отдельные встречи с иностранцами советских граждан заслуживают оперативного внимания (…)

 

Так што да іншаземцаў дапускаліся хіба што фарцоўшчыкі, таксісты, гіды і  дзяўчаткі лёгкіх паводзінаў з савецкіх грамадзянаў – людзі, правераныя Дзяржбяспекай  і навучаныя Дзярбжяспекай.

У разе патрэбы менавіта яны і станавіліся выканаўцамі таго, што ў КГБ называлася “падставамі”.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ

 

(…)

В подавляющем большинстве случаев основанием и целью подстав являлись ориентировки КГБ СССР, УССР и других органов КГБ о том или ином иностранце, его причастности к разведорганам противника или наличии на него определенных компрометирующих и характеризующих данных.

Всего было проведено 50 таких подстав, из них 47 в Ялте и 3 в Симферополе.

(…)

Чаще всего при подставах агентам ставилась общая задача – познакомиться с иностранцем, «прощупать» его политические взгляды и наклонности, попытаться обнаружить такие черты в поведении и характере, которые можно было бы использовать для установления с ним доверительных отношений или обменяться адресами и завязать переписку.

 

Не забывайма: дакладная-справаздача КГБ датуецца 1960-м годам, то бок эпохай “хрушчоўскай адлігі”. Але, як і за сталінскімі часамі, усе замежнікі аўтаматычна запісваныя ў патэнцыйныя шпегуны і дыверсанты.

Натуральнае пытанне: ці было нешта падобнае ў тым жа Менску, куды ад пачатку шасцідзесятых таксама пусцілі замежнікаў?

Безумоўна, так, і прытым не толькі за часамі “хрушчоўскай адлігі”, але і ў 70-ыя і 80-я. Гэбэшнай рэзідэнтурай і агентурай быў, напрыклад, густа напханы “Інтурыст”. На дзяржбяспеку працавалі праваднікі міжнародных цягнікоў, сцюардэсы міжнародных рэйсаў, кіроўцы міжнародных аўтобусаў, а таксама швэйцары, пакаёўкі і афіцыянты гатэляў для іншаземцаў. І, натуральна, валютныя прастытуткі, якія штовечар выходзілі на працу ў гатэлях “Юбілейны” і “Планета”.

Аднак размова пра валютную прастытуцыю пад наглядам КГБ – тэма зусім іншай перадачы…

* * *

 

А ў наступнай перадачы я раскажу пра тое, як камітэтчыкі гастралявалі па СССР з лекцыямі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 934