Пачынаецца набор ў дзіцячыя садкі ў Беластоку



З 1 сакавіка на дні адкрытых дзвярэй запрашае беларускі дзіцячы садок 14. Бацькі разам дзецьмі могуць пасля поўдня прыйсці і пазнаёміцца з умовамі ў дзіцячым садку. Сёлета садок падрыхтаваў 46 месцаў для новых дзяцей, кажа яго дырэктар Люцыя Неміровіч:

Беларускія групы, гэта дзеці нашай беларускай меншасці, што жыве на Падляшшы, але таксама прыехалі дзеткі з Беларусі, з Мінска, з Гародні, з Ліды. Мы вельмі сардэчна запрашаем усіх, бо тут дзеці могуць навучыцца беларускай мове, навучыцца спяваць, танцаваць і пазнаць гісторыю і традыцыі нашага рэгіёна.

Паглядзець беларускі дзіцячы садок можна з 14-30 па 16 гадзіну з 1 сакавіка. Тады таксама пачынаецца набор ў дзіцячыя садкі, які працягнецца да 9 сакавіка.

Кожнае дзіця, якога бацькі хочуць адправіць у беларускую групу атрымоўвае дадатковыя 12 балаў у наборы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток