Беларусь – у топ-10 краін з самай нізкай смяротнасцю немаўлят



Беларусь увайшла ў топ краін з самай нізкай смяротнасцю немаўлят, гаворыцца ў дакладзе ЮНІСЕФ.

У дакладзе арганізацыі сабраныя дадзеныя аб смяротнасці дзяцей ва ўзросце да месяца. Беларусь увайшла ў ТОП-10 краін, у якіх гэты паказчык самы нізкі ў свеце. Наша краіна на 8-м месцы з паказчыкам 1,5 (на тысячу дзяцей). Перад ёй – Японія (0,9), Ісляндыя (1,0), Сінгапур (1,1), Фінляндыя (1,2), Эстонія (1,3), Славенія (1,3), Кіпр (1,4 ). За намі – Карэя (1,5), Нарвегія (1,5), Люксембург (1,5).

Самы высокі паказчык смерці  – у Пакістана (45,6).

Паказчык Беларусі самы нізкі сярод краін-суседзяў. У Украіны – 5,4. У Расеі – 3,4, у Польшчы – 2,8, у Літвы – 2,5, у Латвіі – 2,4.

Як адзначаецца ў дакладзе, паказчык нельга звязваць наўпрост з даходамі насельніцтва краіны. У ЗША, да прыкладу, індэкс смяротнасці немаўлят складае 3,7, у Вялікабрытаніі – 2,6, у Швейцарыі – 2,9.

Дарэчы, Беларусь таксама лідзіруе па паказчыку, які ўлічвае дзяцей да года. За сем месяцаў 2017 года дзіцячая смяротнасць скарацілася да 2,9 праміле. Гэта значыць 2,9 выпадку на тысячу родаў. У 2016 годзе яна была 3,2 праміле – гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе і самы нізкі сярод краін СНД.

tut.by