„Белпалівагаз” прапануе вярнуцца да адзінага тарыфу на газ летам і зімой



ДВА „Белпалівагаз” прапануе вярнуцца да пытання ўвядзення адзінага тарыфу на газ у летні і зімовы перыяд. Пра гэта паведаміў сёння генеральны дырэктар „Белпалівагаз” Леанід Рудзінскі на выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі.

На думку Леаніда Рудзінскага, такое рашэнне даўно наспела, яно лагічна з улікам вопыту іншых краін. Да таго ж увядзенне адзінага тарыфу будзе дадатковым крокам для скарачэння перакрыжаванага субсідзіравання, адзначыў гендырэктар аб’яднання.

belta.by