Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць
У Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць».
Супрацоўніца секцыі па перакладзе літургічных дакументаў ККББ Марына Пашук.
Мовазнаўчы форум прымеркаваны да Дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага.
На канферэнцыі выступіць і супрацоўніца Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ — доктар біблійных навук Марына Пашук.
Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць на форуме — асаблівасці функцыянавання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы, гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння, пераклады Бібліі і асобных біблейскіх кніг на беларускую мову ў XX–XXI ст.
Фота: Віталь Палінеўскі