Сяржук Русецкі: Адраджэнне мовы – цяжкі і доўгі шлях



Для беларускага насельніцтва Міжнародны дзень роднай мовы – гэта вельмі важны і актуальны дзень. Наша мова – адна з найбольш старажытных сярод усіх славянскіх. Але находзіцца пад пагрозай знікнення.

Да роднай мовы патрэбна вяртацца і вярнуць статус адзінай дзяржаўнай мовы,  кажа праваабаронца з Бярозы Сяржук Русецкі:

– Зразумела, што трэба вяртаць. Наколькі яна можа стаць адзінай дзяржаўнай? На маю думку, для гэтага патрэбны пэўны час.  Адраджэнне мовы для нас вельмі цяжкі і доўгі шлях.

Але не ўсе з бярозаўчан падзяляюць гэтую думку. Яны лічаць, што павінен быць выбар:

– Мусіць быць свая мова, беларуская. Таму што гэта мая родная мова. Але няхай будзе і расейская. Мне нязручна размаўляць па-беларуску. Мне нязручна пытацца па-беларуску. Мне зручней па-расейску. У сям’і так было.

– Мяне задавальняюць дзве мовы. Каб цалкам вярнулі беларускую мову, не бачу неабходнасці.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.