У Гародні памёр трэнер Аляксандр Шымкавяк



У Гародні памёр вядомы трэнер Аляксандр Шымкавяк, з імем якога звязаныя многія поспехі гарадзенскага жаночага баскетболу.

Яшчэ раніцай Шымкавяк праводзіў трэніроўку з сваім клубам „Алімпія”, а ўвечары яго не стала. Аляксандр Шымкавяк меў хворае сэрца, перанёс раней складаную аперацыю.

Многія поспехі гарадзенскай „Алімпіі” звязаныя з імем гэтага трэнера, ён многа разоў прыводзіў клуб да чэмпіёнскіх медалёў і заваёвы Кубкаў Беларусі. У 2013 годзе пад кіраваннем Шымкавяка „Алімпія” выйграла розыгрыш Балтыйскай лігі. Многія гады на трэнерскім мосціку яму дапамагала жонка – Вікторыя Дацун. 

Аляксандр Шымкавяк пераехаў у свой час у Гародню з Бабруйску. За гады сваёй працы ў горадзе над Нёманам падрыхтаваў мноства баскетбалістак для зборных Беларусі розных узростаў, уключаючы нацыянальную дружыну краіны.

Светлая памяць выдатнаму трэнеру…

Беларускае Радыё Рацыя