У Гайнаўцы прэзентавалі ВНУ



З адукацыйнай прапановай васьмі вышэйшых навучальных устаноў маглі сёння пазнаёміцца вучні гайнаўскага павета. Да будучых студэнтаў выйшлі між іншымі беластоцкія Універсітэт ды Палітэхніка ці Ваенная тэхнічная акадэмія.Адукацыйна-кансультацыйныя прэзентацыі Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў павеце вельмі карысная ініцыятыва” – ацэньвае Ігар Лукашук дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, дзе і прайшло мерапрыемства:

Думаю, што гэта вельмі карысна для саміх вучняў, зацікаўленых вышэйшай адукацыяй, бо неабавязкова ехаць адразу у гэтыя ВНУ, а можна спярша даведацца пра профілі, кірункі дзеяння бліжэйшых вышэйшых навучальных устаноў тут на месцы: у школе.

Прэзентацыі Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў павеце ўжо наведалі Бельск Падляшскі. Цягам бліжэйшых дзён адбудуцца ў Сямятычах, Замброве, Высокім Мазавецкім і Граеве.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя