У Польшчы ўводзяць медыцынскія СМС-рэцэпты
Цягам бліжэйшых дзён у Польшчы пачнецца тэставанне сістэмы, у рамках якой рэцэпт ад лекара будзе прыходзіць СМС-паведамленнем.
Пасля візіту да ўрача пацыент атрымае СМС-паведамленьне з QR-кодам, які ў аптэцы пры дапамозе сканера счытае фармацэўт. Інфармацыя будзе ўтрымліваць дадзеныя пацыента і лекі, прапісаныя лекарам. QR-код таксама можна будзе раздрукаваць і прад’явіць яго ў аптэцы.
Будзе таксама іншы спосаб купіць лекі ў аптэцы па рэцэпту: пацыент паведаміць фармацэўту альбо правізару сваё імя і прозвішча, а таксама лічбавы код, які прыйдзе на тэлефон пасля візіту да лекара. На падставе дадзеных і ўведзенага коду ў аптэцы выдадуць лекі.
Да канца года да агульнапольскай сістэмы будуць падключаныя ўсе аптэкі, а пачынаючы з 2020 года – усе паліклінікі і прыватныя лекарскія кабінеты.
Фота rg.ru