Пятрухін і Кабанаў атрымалі пракурорскія папярэджанні



Блогер і грамадскі актывіст Сяргей Пятрухін з Берасця атрымаў пракурорскае пісьмовае папярэджанне за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, якое яшчэ не праводзіў. Пракурор Берасцейскай гарадской пракуратуры Іван Чайчыц заранёў клапоціцца, каб Пятрухін не выйшаў на плошчу Леніна ў Берасці 25 лютага ў 12 гадзін, кажа Сяргей Пятрухін:

– Пракурор Іван Чайчыц, калі я ў яго запытаўся, у чым справа, ён сказаў, што бачыў відэа, дзе я сказаў, што пайду на пікет. Я сказаў, паслухайце, вы можаце мне яго паказаць, я такога не мог казаць і не казаў, бо на нашым відэа слова пікет не гучала, а проста прыйду на плошчу, пагуляю і ўсё, я ж там жыву побач. Што, мне цяпер кожны раз трэба браць нейкія паперы ў выканкаме, калі іду праз плошчу, каб гэта не было нейкай несанкцыянаванай акцыяй.

Блогера здзіўляе, што яны ў сваіх відэасюжэтах агучваюць факты карупцыі, маючы пры гэтым дакументы, але пракуратуру гэта не цікавіць. Паводле Пятрухіна, папярэджанне па аналагічнаму артыкулу атрымаў і яго напарнік, блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя