Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка
Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыю ААТ „Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман”. Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall падаражэюць ад 5 да 10 капеек. Ад 1 да 10 капеек вырастуць цэны на цыгарэты маркі Rothmans, на 5 капеек падаражэюць цыгарэты маркі Kent. Акрамя таго, на ўзроўні Br3,25 устаноўлены цэны на цыгарэты Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe.
Цэны на цыгарэты кампаніі „Тытунь-інвест” не зменяцца.
Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, якія ўвозяцца ў краіну „Беларусьгандлем”. Так, на 5 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Kent і L&M, на 10 капеек – некаторыя віды цыгарэт маркі Davidoff, Parliament і Marlboro. Ад 1 да 5 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Rothmans.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.