Кіраўнік БХД па Гародні: 18 лютага – выбараў не было
Яўген Дудкін, кіраўнік БХД па Гародні, які прымаў удзел у мясцовых выбарах у якасці кандыдыта па гарадзенскай Альшанцы, падвёў вынікі свайго ўдзелу ў выбарах на сустрэчы са сваімі назіральнікамі.
– На жаль, выбарчая кампанія была не адкрытая, не галосная. Пра гэта сведчаць факты, якія выявілі нашыя назіральнікі.
Давераная асоба Дудкіна гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка лічыць, што калі скончыліся адны выбары – трэба рыхтавацца да іншых.
– Хацеў бы падзякаваць нашай камандзе, якая працавала разам з намі. Будзем рыхтавацца да новай кампаніі. Не кідаем сваю працу. Будзем інфармаваць людзей пра тое, як прайшла выбарчая кампанія. Чаму перамог не той кандыдат, за якога яны галасавалі, а перамог кандыдат, які быў прызначаны. Таксама запрашаем усіх ахвотных прымаць удзел у назіранні на наступных выбарах.
Актывісты штаба Дудкіна плануюць абзваньваць гарадзенцаў, што падпісваліся за Яўгена Дудкіна, каб распавесці ім вынікі выбарчага фарсу.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня