Свята, якое прыдумаў Троцкі
Шмат хто прызвычаіўся адзначаць Дзень Савецкай арміі, які пасля распаду СССР пераўтварылі ў Дзень абаронцы Айчыны. Але мала хто ведае, чаму яно прыпадае менавіта на 23 лютага.
Леў Троцкі
Для падтрымання баявога духу чырвонаармейцаў
Гісторыя гэтага дня сягае часоў рэвалюцыі. Менавіта тады народны камісар па замежных справах РСФСР Леў Троцкі прыдумаў гэтае свята для падтрымання баявога духу. У складаных умовах ураду неабходна было абапірацца на войска, якога тады яшчэ фактычна не было. 28 студзеня 1918 года Савет народных камісараў СССР выдаў дырэкт пра стварэнне Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Прыём добраахвотнікаў у яе пачаўся ў хуткім часе.
Дзень Чырвонага падарунка
Праз год старшыня Чырвонай арміі Мікалай Падвойскі адпраўляе прапанову адсвяткаваць гадавіну яе стварэння. Аднак кіраўніцтва краіны вырашае перанесці святкаванне на 17 лютага і сумясціць гэтае свята з Днём Чырвонага падарунка, у які было загадана „арганізаваць мітынгі, канцэрты і спектаклі”.
Але 17 лютага ў 1919 годзе выпала на панядзелак, і ўрачыстасці перанеслі на бліжэйшую нядзелю, якое трапіла на 23 лютага. Такім чынам, па словах Кліма Варашылава, „прымеркаванне святкавання гадавіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі да 23 лютага носіць даволі выпадковы і цяжка вытлумачальны характар”.
Міф пра перамогу пад Псковам і Нарвай
Існуе папулярны міф пра тое, што свята сталі адзначаць 23 лютага ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1918 годдзе чырвоныя войскі падчас Першай сусветнай вайны разбілі немцаў пад Псковам і Нарвай. На самой справе ў той бітве перамаглі ўзброеныя сілы Германіі. Па гэтай прычыне ўлады ніколі б не сталі звязваць гэты бой з Днём Савецкай арміяй.
Пасля распаду Савецкага Саюза ўлады не сталі адмяняць 23 лютага, а проста перайменавалі яго ў Дзень абаронцы Айчыны, як гэта зрабілі ў Расеі.
Паводле aif.ru